Каляды у Росах 2019!


Вялiкi дзякуй Iрыне Гарбачовай за тое, што падрыхтавала, арганiзавала i правяла цудоунае вяселае свята Каляды! Дзеткi малайцы: чыталi вершы, загадвалi загадкi, плясалi i спявалi! Няхай збудуцца iх добрыя пажаданнi!

Дзякую ўсім за святочны настрой. Толькі шэсць сем’яў наведалі. Заяўкі прымаюцца. Свята ладзім кожны год!

Благодарим Ирину за стабильную работу Колядной бригады!!! Очень душевно !!!!

Калядная
Усіх з Калядамі віншуем ,
Усім спяваем і танцуем!
Го-го-го , Каза, го го го , шэра!

Каб было ўсяго даволі,
Вам жадаем шчасця , долі!
Го…
Каб сябровачак з сябрамі
Вы нам хутка нараджалі!
Го…
Каб бацькі з агульнай змовы
Збудавалі клуб ды школу!
Го…
Каб зіма была са снегам,
Май з дажджом , а лета з хлебам!
Го…
Каб каханне добру сварку
Ад парога гнала шпарка!
Го…
Каб на святы ўсе збіралісь
Ды прыгожа апраналісь!
Го…
Сяброў запрашаці ў госці ,
Хто адзін, знайсьці кагосьці!
Го…
Каб часцей рабілі сходы,
Усе з прыемнае нагоды!
Го…
Вас на Свята запрашаем,
Усім здаровейка жадаем!
Го-го-го , Каза, го-го-го, шэра! #росы #родовыепоместья #рождество #коляда #каляды

поселениеродовыхпоместий #зкр #ЗОЖ #звенящиекедры #ЗДОРОВЫЙОБРАЗЖИЗНИ

ЗКР #ДЕТИ #дети

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.